Сёлета званне беларускай «Культурнай сталіцы 2025» атрымаў горад на Берасцейшчыне: старажытнае палескае мястэчка Іванава прыняла эстафету ад Белынічаў, якія мелі аналагічны тытул летась.
Як паведамляюць улады, культурніцкі імпульс павінен прывесці ў населены пункт прасоўванне мясцовых ініцыятыў, падтрымку нацыянальных брэндаў і прыцягненне турыстаў.
«Мы маем выдатную магчымасць прэзентаваць самабытнасць нашага Палескага краю, прадставіць шырокаму колу нашых гасцей лепшыя напрацоўкі ў галіне культуры і не толькі. Гэта, вядома ж, цудоўная магчымасць актывізаваць насельніцтва да нейкіх новых творчых ініцыятыў», — распавяла кіраўніца аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама Валянціна Барадзінчык у эфіры «СТВ».
Читайте также: Думаеце, быць гідам – проста? Давайце праверым, ці сапраўдны вы знаўца Беларусі
З пункту гледжання раскрыцця турыстычнага патэнцыялу Беларусі рашэнне абраць менавіта Іванава можа выклікаць багата спрэчак і дыскусій. Іванаўшчына і непасрэдна раённы цэнтр захавалі значна меншую колькасць славутасцяў і культурніцкіх устаноў адносна іншых мясцін Брэсцкай вобласці.
Але ж кожны куточак нашай краіны па-свойму асаблівы, мае ўласны ўнікальны каларыт і спадчыну, таму паглядзім, якімі ганарлівымі адметнасцямі можа пахваліцца Іванаўшчына.
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Іванава

Крыжаўзвіжанскі касцёл, узведзены ў 1848 годзе, з’яўляецца безумоўным архітэктурным дыяментам раённага цэнтра. У адным з кутоў агароджы побач са святыняй размешчана невялічкая каплічка, прысвечаная памяці Святога Андрэя Баболі — найбольш шанаванага каталіцкага святара-мучаніка сярод беларускіх і польскіх вернікаў. Усе рысы і элементы збудавання наскрозь працяты ўплывам легендарнага апостала Палесся. Каплічка Святога Баболі пабудавана як даніна памяці святому і размешчана ў месцы, звязаным з яго мучаніцкай смерцю.
Праз гэтую чорную гістарчыную падзею Іванава стаў буйным паломніцкім цэнтрам каталіцкіх вернікаў не толькі з Берасцейшчыны, але і са ўсёй Беларусі, нараўне з Будслаўскім шляхам.
Дом траўніка ў Стрэльна

Пагадзіцеся, гучыць вельмі эфектна і па-казачнаму магічна! Каб захаваць досвед і спадчыну мясцовых вясковых лекарак, напрыканцы мінулага стагоддзя побач з Іванава быў адкрыты дом траўніка. У гэтым аўтэнтычным будыначку прадстаўлена больш за 110 відаў лекавых траў, а наведвальнікаў запрашаюць даведацца пра старажытныя палескія рэцэпты, народныя змовы і абярэгі. Большасць сакрэтаў вясковай тэрапіі запісаны са слоў мясцовых знахарак і захоўваюцца ў рукапісах.
У доме траўніка распавядуць сакрэты бабуль-знахарак, правядуць майстар-клас пра прыгатаванні лячэбнага зелля з зёлак, а таксама правядуць у бар з дэгустацыяй гаючай гарбаты. Ну хіба не цуда?
Читайте также: Цікавы тэст. Кашуля, сукенка, каралі: што вы ведаеце пра беларускі старажытны касцюм?
Радзіма Напалеона Орды

Выбітны мастак, кампазітар і культурны дзеяч Напалеон Орда — сын Іванаўскай, а дакладней, як яна называлася ў былыя часы, Янаўскай зямлі. Свае першыя крокі Орда рабіў у невялічкай вёсцы Варацэвічы побач з Янавым.
Сёння ягоныя карціны са славутасцямі і панарамамі старажытных беларускіх гарадоў друкуюцца ў падручніках па гісторыі і краязнаўстве, становяцца асновай для рэстаўрацыі спадчыны і нават упрыгожваюць некаторыя кавярні на запраўках «Беларуснафта»!
Сядзіба шляхецкага роду Ордаў ва ўрочышчы Чырвоны Двор (гэта ўсё тыя ж Варацэвічы) прадстаўляла сабой двухпавярховую драўляную пабудову ў стылі класіцызму з раскошным маляўнічым паркам вакол. На вялікі жаль, будынак не перажыў пакутаў мінулага стагоддзя.
Вынікі раскопак дазволілі выявіць арыгінальныя падмуркі пабудовы, а карціны мастака сталі апорай для праекту аднаўлення гісторыка-культурнага аб’екта. Атрымалася з ноткамі навадзелу, але ж у прадстаўленых умовах скардзіцца не прыходзіцца.

Непадалёк ад сядзібы размясціўся сучасны музейны комплекс, прысвечаны памяці Напалеона Орды, які ўключае карцінную галерэю і музей. Залы музея раскрываюць розныя этапы жыцця выбітнога дзеяча: ад яго дзяцінства да перыяду эміграцыі. У галерэі ж прадстаўлены якасныя копіі карцін Орды, а таксама работы палескіх мастакоў, якія адлюстроўваюць навакольныя славутасці і родныя пейзажы.
Яшчэ адзін абавязковы прыпынак — помнік Напалеону Ордзе ў Іванава. Дарэчы, ён адзіны ў Еўропе: у іншых гарадах Беларусі і Польшчы ўсталяваныя толькі памятныя шыльдачкі альбо бюсты.
Читайте также: В Бресте жители исторического дома на улице Советских Пограничников несколько лет добивались капремонта. Получилось?
Мотальскі музей народнай творчасці

Здаўна Моталь быў багаты сваімі талентамі. Маталяне збераглі сваю самабытную культуру, не далі ёй згубіцца ў стагоддзях, данеслі яе да сённяшняга дня. Каб захаваць такое багацце, пасля аднаўлення незалежнасці Беларусі, у 1995 годзе, у мястэчку быў адкрыты музей народнай творчасці.Экспазіцыя ўстановы прысвечана багатай матэрыяльнай і духоўнай культуры Заходняга Палесся. У музеі захоўваецца ажно 27 тысяч унікальных экспанатаў, што тычацца гісторыі сялянскага побыту, народных рамёстваў, земляробства, ільноапрацоўцы, ткацтва, традыцыйнага строю, святаў і абрадаў. А яшчэ менавіта тут можна ўбачыць знакамітыя мотальскія кажухі!
Супрацоўнікі музея абяцаюць, што кожны наведвальнік зможа прыняць удзел у прыгатаванні абрадавага вясельнага каравая, павадзіць купальскі карагод, пакалядаваць, патанчыць пад жывую народную музыку на мотальскіх зборнях і паслухаць вясёлую гісторыю з палескага жыцця!
Читайте также: Синхронный фестиваль солидарности и культуры Belarus Outside Sound System пройдет сразу в четырех городах Польши
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: