дом для котов

У Маладзечне ўсталявалі домік для бяздомных катоў: беларусы кажуць, што такія павінны з’явіцца ў кожным двары

31.03.2026 06:30 Хатка для катоў у Маладзечна. Источник фото

У Маладзечне валанцёры разам з уладамі паставілі домік для бяздомных катоў. Сітуацыя нагадала беларускім карыстальнікам пра недахоп прытулкаў у краіне.
Читайте BGmedia в:

У адным з двароў Маладзечна з’явілася вулічная хатка для катоў. Ініцыятыву падтрымалі валанцёры і ўлады, але беларусы адзначаюць, што такія рашэнні пакуль рэдкасць для многіх гарадоў.

Чытайце таксама: Валанцёрка з Лельчыцаў ратавала шчанюкоў ад адлову камунальных службаў

На вуліцы Міра каля дома № 18 адбылася падзея, якая прыцягнула ўвагу многіх жыхароў. У двары ўсталявалі невялікі домік для бяздомных катоў — месца, дзе жывёлы могуць схавацца ад холаду і непагадзі. Ініцыятыва стала вынікам супрацоўніцтва валанцёраў і мясцовых уладаў.

дом для котов
Хатка для катоў. Фота: www.mgazeta.by

Праект пад назвай «Двары пад апекай» пачаўся з звароту прадстаўніцы зоаабарончай ініцыятывы ў Маладзечанскі райвыканкам. Яна прапанавала дапамагчы жывёлам, якія жывуць у гэтым раёне, і знайшла падтрымку. У выніку домік усталявалі сіламі валанцёраў.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Бохан —ініцыятыва атрымала афіцыйную падтрымку.

Прадстаўніца арганізацыі «Шанец на жыццё» Надзея Казак адзначыла, што гэта толькі пачатак:

— Хачу падзякаваць за падтрымку і разуменне. Вялікі дзякуй валанцёрам і ўсім, хто дапамог з усталяваннем доміка. Вельмі хочацца, каб у будучыні такія месцы з’явіліся і ў іншых раёнах горада і не толькі. Мы верым, што нават невялікія крокі могуць зрабіць жыццё жывёл лепшым.

Як на навіну адрэагавалі людзі

Пад навіной у TikTok многія беларусы падтрымалі ініцыятыву і адзначылі, што падобныя домікі патрэбныя не толькі ў Маладзечне, але і ў іншых беларускіх гарадах:

  • «Падвалы і пад’езды бяздомным катам забаранілі камунальныя службы, таму павінны быць усюды такія хаткі».
  • «Клас. Вось бы ў кожным двары паставіць такія домікі для бяздомных і ўзяць пад апеку».
  • «Лепшая навіна для мяне сёння! Дзякуй вялікі за дабрыню!».
  • «Вось так бы ў кожным двары людзі пабудавалі хаткі для жывёлаў».
@mktvmolo♬ оригинальный звук — МКТВ

Праблема значна шырэйшая за адзін двор

Тым часам гісторыя з домікам у Маладзечне зноў звярнула ўвагу на агульную праблему — у Беларусі дагэтуль няма развітай сістэмы дзяржаўных прытулкаў для бяздомных жывёл. У многіх рэгіёнах асноўным спосабам «вырашэння» праблемы застаецца адлоў.

Раней мясцовыя ўлады ў розных гарадах заклікалі жыхароў паведамляць пра бяздомных жывёл у спецыяльныя службы. Пры гэтым людзям, якія падкормліваюць жывёл або дазваляюць ім знаходзіцца ў падвалах дамоў, могуць пагражаць штрафы — да 20 базавых велічынь.

собаки в вольере
Вальер для сабак у Лельчыцкім раёне. Скрыншот з відэа ў TikTok

Чыноўнікі тлумачаць гэта санітарнымі нормамі. Паводле правілаў, карміць жывёл можна, але з улікам патрабаванняў, а размяшчаць іх у падвалах або тэхнічных памяшканнях лічыцца парушэннем.

Праваабаронцы і валанцёры пры гэтым сцвярджаюць, што адлоў у беларускіх рэаліях нярэдка заканчваецца знішчэннем жывёл, бо месцаў для іх утрымання не хапае.

Прытулкі ў асноўным трымаюцца на валанцёрах

Большасць прытулкаў у краіне — гэта не дзяржаўныя ўстановы, а валанцёрскія праекты. Напрыклад, у Мінску працуе прытулак «Суперкот», а ў Брэсце — цэнтр дапамогі жывёлам «Дабрыня». Але ў невялікіх гарадах і раёнах такіх магчымасцей значна менш.

У выніку валанцёры часта вымушаныя самастойна шукаць грошы, часовае месца для жывёл і новыя сем’і для іх.

Спрэчкі вакол працы службаў адлову ўзнікаюць у розных рэгіёнах краіны. Напрыклад, у Мінску валанцёры неаднаразова крытыкавалі ўмовы ўтрымання жывёл на прадпрыемстве «Фаўна горада», дзе знаходзяцца адлоўленыя сабакі і каты.

бездомные собаки в вольере
Бяздомныя жывёлы ў клетцы. Фота: https://egida.by/society/391

Падобныя гісторыі адбываюцца і ў іншых гарадах. У Магілёве прадстаўнікі дабрачыннай ініцыятывы раней прасілі ўлады перадаць пусты будынак пад прытулак, але ім параілі шукаць дапамогу ў інтэрнэце і сацыяльных сетках.

Чаму нават маленькія ініцыятывы важныя

У цяперашніх умовах нават аднаго доміка для катоў у двары выглядае як невялікі, але паказальны крок. Ён паказвае, што праблему можна вырашаць не толькі праз адлоў, але і праз супрацоўніцтва валанцёраў, жыхароў і ўладаў.

Аднак самі валанцёры адзначаюць, што без сістэмнага рашэння — стварэння сеткі прытулкаў, празрыстай працы службаў адлову і падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў — такія гісторыі будуць паўтарацца.

І таму многія беларусы у сацсетках падркэсліваюць, што домікі для бяздомных жывёл, як у Маладзечне, павінны з’яўляцца не адзінкава, а ў розных гарадах і дварах краіны.

Чытайце таксама: В Слонимском районе к известной волонтерке без предупреждения пришли посчитать собак, которых она содержит за свой счет

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: