Непрыемны выпадак адбыўся ў адным з папулярных турыстычных месцаў краіны — у кавярні «Сосны» на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Беларуска распавяла, што падчас сняданку выявіла чарвякоў у страве з дранікамі і лісічкамі.
Чытайце таксама: «Это полный пипец, я их часто беру». Брестчанка купила «Полоцкие хлебцы» с сюрпризом внутри
Чарвякі на сняданак у Белавежскай пушчы
«Зайшлі паснедаць у Белавежскай пушчы, у кавярню “Сосны”. Цяпер жа агіда да ежы будзе», — напісала дзяўчына ў сацсетках і апублікавала фота.


Беларусы ў каментарыях адрэагавалі на інцыдэнт. Некаторыя жартавалі, але былі і тыя, хто крытыкаваў сумнеўную страву:
- «Яны клапоцяцца, каб вы набралі сутачную норму бялку».
- «Значыць натуральныя прадукты».
- «Калі без жартаў — сітуацыя непрыемная. Трэба было адразу паказаць афіцыянтам».
- «У пушчы сэрвіс, на жаль, не заўсёды на ўзроўні. А месца ж унікальнае».
- «У лісічках такое бывае. Чарвячкі могуць быць унутры ножкі грыба».
В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Падобныя гісторыі ў Беларусі з’яўляюцца рэгулярна. І гаворка не толькі пра кавярні. Раней беларусы скардзіліся на прадукцыю вядомых брэндаў. Так, у шакаладзе фабрыкі «Камунарка» знаходзілі чарвякоў проста ўнутры пліткі.
Падобная сітуацыя была з цукеркамі ад «Спартак», на якiх быў дзіўны белы налёт, нягледзячы на нармальны тэрмін прыдатнасці.
А жыхарка Магілёва знайшла цэлую «калонію» чарвякоў у яйках — відэа набрала больш за 100 тысяч праглядаў.
Такія гісторыі выклікаюць не толькі агіду, але і сур’ёзныя пытанні да якасці прадуктаў і кантролю. Людзі ўсё часцей раяць: уважліва правяраць тавары яшчэ ў краме і не саромецца скардзіцца на месцы.
Чытайце таксама: «Может, пора смотреть за качеством своего товара?» беларуска обнаружила червей в шоколаде от «Коммунарки»
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: