Учора днём ля будынка амбасады ЗША ў сталіцы Літвы прайшла акцыя пратэсту, галоўнай мэтай якой удзелінікі ставяць вызваленне ўсіх без выключэння беларускіх палітычных зняволеных.
Напрыканцы мінулага тыдня выданне The New York Times (NYT) завіла пра магчымыя перамовы адміністрацыі Дональда Трампа з Аляксандрам Лукашэнкам наконт частковага вызвалення палітвязняў. Аднак беларус Аляксандр Андрушкевіч, які ініцыяваў акцыю, такі падыход лічыць непрымальным.
35-гадовы мінчук быў затрыманы ў сталіцы 14 красавіка 2022 года. Яму прад’явілі абвінавачанне паводле артыкула 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Мужчына быў змешчаны ў СІЗА-1.
Дорогие друзья!
Команды BGmedia хочет узнать больше о вас, всех тех, кто нас смотрит и читает. Кликните на ссылку и ответьте пожалуйста на несколько простых вопросов нашей анкеты. Спасибо! Оставайтесь с нами! Анкета для друзей BGmedia
29 жніўня 2022 года адбыўся суд па ягонай справе: Аляксандра прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію. Аляксандр пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў Літве.

Былы палітвязень разам з беларусамі Вільні зладзілі акцыю ля амбасады ЗША. У руках яны трымалі плакаты на англійскай мове: «Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных вязняў і спынення рэпрэсій! Гэта справядлівая здзелка!» (“We demand the release of all political prisoners and an end of the repression! This is the fair deal!”) «Спыніце катаванні і тэрор у Беларусі!» (“Stop torture and terror in Belarus!”) і «Пан Прэзідэнт, гэта ў вашай сіле! Зрабіце Амерыку вялікай зноў!» (“Mr. President, it’s within your power! Make America great again!”).
Читайте также: Активист из Бреста Андрей Приставко: «Показалось, что мне сказали — пацан, у тебя есть неделя»
— Мы сёння праводзім акцыю ў сувязі з тым, што з’явілася інфармацыя наконт перамоваў адміністрацыі Трампа з Лукашэнкам, што будуць вызвалены палітвязні. Але мы не згодныя з тымі ўмовамі, на якіх яны будуць вызвалены, і з тым, што будуць вызвалены не ўсе палітвязні, — кажа Аляксандр. — Мы патрабуем вызвалення ўсіх без выключэння. І нават тых, хто па розных прычынах не прызнаны палітвязнямі, але такімі з’яўляюцца.
Паводле Андрушкевіча, вызваленне асобных палітвязняў без спынення рэпрэсій у Беларусі не будзе мець сапраўднага эфекту. Ён таксама выказаў упэўненасць, што ЗША маюць магчымасць дабіцца вызвалення ўсіх зняволеных без значных саступак у дачыненні да беларускага рэжыму.

— Дональд Трамп можа паставіць Лукашэнку такія ўмовы, што яму прыйдзецца вызваліць усіх, і нават ніякія санкцыі не спатрэбіцца здымаць. Маё асабістае меркаванне — аднаго дня гандлёвага эмбарга хапіла б, каб не толькі вызваліць палітвязняў, але і спыніць гвалт, тэрор і катаванні, якія адбываюцца ў Беларусі ўжо пяты год. Гэта недапушчальна ў цэнтры Еўропы, — падкрэслівае актывіст.
Читайте также: Былая палітзняволеная Вольга Філатчанкава: Я не вінаватая ў тым, што шчыры чалавек
Аляксандр плануе працягваць пратэсты ля амбасады ЗША ў Вільні яшчэ некалькі дзён у надзеі, што яго патрабаванні будуць пачуты. Аднак ён прызнае, што пакуль не ўпэўнены, ці звернуць увагу на яго голас.
— Спадзяюся, там нехта прыслухоўваецца, хоць і сумняваюся, — адзначае ён.
Аляксандр ды іншыя ўдзельнікі акцыі запрашаюць далучацца да мерапрыемстваў увесь гэты тыдзень, з 17 лютага па 21 лютага, а 12 гадзіне па адрасе Akmenų, 6.
На момант публікацыі рэакцыі з боку амерыканскай адміністрацыі не паступала.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: