У Гродзенскай вобласці плануюць працаўладкаваць грамадзян Таджыкістана на прадпрыемствах розных галін. Пра дамоўленасці паведаміла Міністэрства працы, міграцыі і занятасці насельніцтва Таджыкістана пасля візіту ў рэгіён прадстаўнікоў Агенцтва па працаўладкаванні за мяжой гэтай краіны.
Чытайце таксама: Средняя зарплата в Беларуси падает второй месяц подряд. Что происходит с доходами?
Паводле таджыкскага ведамства, гаворка ідзе пра больш як дзесяць кампаній. Прапанаваныя заробкі складаюць ад 750 да 1200 долараў у месяц. Працадаўцы таксама абяцаюць забяспечыць работнікаў жыллём, спецадзеннем і часткова харчаваннем.
Сярод арганізацый, дзе плануюць працаўладкоўваць грамадзян Таджыкістана, — «Гронітэкс», «Белкард», агракамбінат «Скідзельскі», «Гроднапрамбуд», «Гроднааблаўтатранс», «Цветліт», аўтобусны парк Гродна і птушкафабрыка «Гродна». Магчымасць найму таксама абмяркоўвалі з фермерскімі гаспадаркамі і прадпрыемствам «Гродзенскі сад».
Замежным работнікам прапануюць вакансіі ў будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, тэкстыльнай і цяжкай прамысловасці, сферы паслуг і на транспарце. Сярод асноўных патрабаванняў да кандыдатаў — веданне рускай мовы, адпаведны стан здароўя і адсутнасць судзімасці.
Чытайце таксама: «Уволили за три месяца до декрета». Беременная беларуска попросила помощи у Лукашенко
Раней мігранты з Узбекістана скардзіліся на ўмовы ў Беларусі
Раней BGmedia распавядала пра працоўных мігрантаў з Узбекістана, якіх накіравалі працаваць у Лёзненскі раён Віцебскай вобласці. У сацыяльных сетках з’явіліся відэа, у якіх работнікі расказвалі пра праблемы з заробкамі і паказвалі інтэрнат, дзе іх размясцілі. Паводле іх словаў, памяшканні патрабавалі рамонту, а ўмовы пражывання не адпавядалі чаканням.


На сітуацыю таксама звярнула ўвагу ўзбекскае выданне Vaib.uz. Сярод пытанняў, якія ўзніклі пасля публікацый, былі памер заробку, выдаткі на харчаванне і тое, ці атрымалі работнікі дастаткова інфармацыі пра ўмовы працы і пражывання да ад’езду.
У паведамленні Міністэрства працы Таджыкістана не ўдакладняецца, колькі грамадзян краіны плануюць прыняць гродзенскія прадпрыемствы і калі яны пачнуць працаваць. Таксама не паведамляецца, якія заробкі прадугледжаныя на канкрэтных пасадах і ў якіх умовах будуць жыць работнікі.
Чытайце таксама: Не толькі Кітай: Брэсцкая вобласць запускае сумесныя адукацыйныя праграмы з Узбекістанам
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: