У Слуцку жыхары дома №6 на вуліцы Парыжскай Камуны паскардзіліся на стан пад’езда пасля капітальнага рамонту. Па словах адной з мясцовых жыхарак, замест чаканага рамонту яны ўбачылі толькі бруд, правады, што тырчаць са сценаў, і паштовыя скрыні ў занядбаным стане.
Як растлумачыў дырэктар службы заказчыка ЖКУ Дзмітрый Алешка, капітальны рамонт прадугледжваў некалькі асноўных прац. Сярод іх — рэканструкцыя даху, падвала і адмосткі; поўная замена ўсіх камунікацый — водазабеспячэння, каналізацыі і цеплазабеспячэння; усталяванне новага індывідуальнага цеплавога пункта, а таксама рамонт сістэмы ацяплення.
Паводле словаў дырэктара, усе неабходныя заключэнні экалагічнай экспертызы, пажарнага нагляду, энергагазнагляду і санітарнага кантролю ўжо атрыманыя. Чакаецца заключэнне Дзяржбуднагляду.

Але пры гэтым Алешка заявіў, што ў капітальны рамонт не ўваходзяць касметычныя працы ў пад’ездзе, як афарбоўка сценаў, замена паштовых скрыняў і іншыя «дробныя аднаўленні». Гэта ўсё мусіць быць выканана за асабісты кошт жыхароў дома.
Паводле пастановы МЖКГ №5 ад 2016 года, каб правесці бягучы рамонт, жыхарам трэба арганізаваць агульны сход, атрымаць згоду дзвюх трацін уласнікаў, скласці каштарыс і абраць падрадчыка. Дом №6 мае статус жыллёва-будаўнічага кааператыву, таму ўсе пытанні, што датычацца касметычнага рамонту, уласнікі вырашаюць самастойна.
Таксама ў ЖКГ паведамілі, што замена лавачак і абнаўленне слабатокавых камунікацый (інтэрнэт, тэлебачанне) таксама не ўваходзяць у аб’ём капітальнага рамонту і павінны вырашацца асобна. Хочаш жыць у добраўпарадкаваным пад’ездзе – плаці з уласнай кішэні.

Чытайце таксама: Маці-адзіночка кампенсавала ўніверсітэту больш за $3500. Чаму так атрымалася?
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: