Рэкламны ролік пра Пячэрскае возера ў Магілёве выклікаў здзіўленне ў жыхароў: у ім паказалі абноўленую інфраструктуру, але не згадалі пра паніжэнне ўзроўню вады і будучую ачыстку вадаёма. Абмеркаванне хутка перайшло ў сацсеткі, дзе гараджане пачалі дзяліцца відэа са спускам вады і задавацца пытаннямі пра лёс возера і ягоных насельнікаў.
Чытайце таксама: Что думают жители о заброшенном общежитии в Могилеве и почему в нем так и не реализовали планы застройки
Пасля рэкламнага ролiка жыхары Магілёва пачалі публікаваць у сацсетках вiдэа пра зліў вады ў возеры
Праўладны тэлеграм-канал «Магілёў — мой горад», які называе сябе галоўным парталам горада, навіны якога размяшчаюць на сайце гарвыканкама, 23 красавіка апублікаваў рэкламнае відэа пра Пячэрскае возера. У роліку паказвалі сучасныя кабіны для пераапранання, парасоны, згадалі пра працу ратавальникаў на вадзе.
Пад гэтым відэа ў TikTok жыхары Магілёва здзівіліся, што не згадалі будучы зліў вады ў возеры:
- «Дык быццам зліваць збіраюцца Пячэрскае возера для чысткі. Я думаю, гэтая справа не зусім хутка робіцца».
- «А вы ў курсе, што возера будуць зліваць для чысткі і капут будзе?»
В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Пасля гэтага жыхары Магілёва пачалі публікаваць у сацсетках вiдэа пра зліў вады ў возеры. Асабліва, калі заўважылі там рабочых і тэхніку. «Рэальны канец працы прыкладна ў кастрычніку, Магілёў без возера ў гэтым годзе», — пісалі ў каментарах.
@boardhouse.by ВАЖНАЯ ИНФОРМАЦИЯ! С сегодняшнего дня начинаются проводится работы по очистке Печерского озера в Могилёве. Мы вас будем держать в курсе всех событий! #boardhouse #могилев #печерск ♬ Valor — Karlo
Ролікі набралі дзясяткі тысяч праглядаў і сотні каментароў. Толькі пасля гэтага ў сітуацыі вырашыў разабрацца дзяржтэлеканал «Беларусь 4. Магілёў».

Чытайце таксама: «Заброшка» с живыми людьми: дом на улице Симонова в Могилеве полвека стоит без ремонта
Намеснік дырэктара «Магілёўзелянбуд» заявіў, што да купальнага сезону вада вернецца
«Гэтая навіна за пару дзён абляцела ўсе гарадскія паблікі і выклікала велізарны рэзананс. Праект па ачыстцы Пячэрскага возера. Мы даведаліся, якія менавіта працы праходзяць тут і што будзе далей з возерам, якое з’яўляецца ўлюбёным месцам адпачынку для многіх магіляўчан», — заявілі ў сюжэце на БТ.
«На 2026 год запланавана ачыстка Пячэрскага возера на працягу аднаго кіламетра па рэчышчы ракі. Таму гэтыя працы былі запланаваныя на асенні перыяд, але для бесперашкоднага іх выканання і разумення, што трэба рабіць, трэба было ў дадзены момант правесці абследаванне гідратэхнічных збудаванняў на іх дзеяздольнасць, так бы мовіць, працаздольнасць на пропуск вады.
Таму былі прынятыя меры па паніжэнні ўзроўню вады, што мы на дадзены момант бачым. Было праведзена абследаванне гідратэхнічнага збудавання. А ў дадзены момант вядуцца працы па яго закрыцці, каб вярнуўся ранейшы ўзровень вады, каб людзі маглі адпачываць у камфортных і даступных умовах», — заявіў намеснік дырэктара «Магілёўзелянбуд» Васіль Ганэвіч.

Ён дадаў, што да купальнага сезону вада вернецца, а на возеры ёсць неабходная інфраструктура: «Ужо ўсталяваныя ўсе малыя архітэктурныя формы, усталяваныя лежакі, ценявыя навесы, абноўленыя распранальні».
Васіль Ганэвіч даў іншы каментар «Радыё Магілёў». Паводле яго слоў, зараз вадалазы і іншыя спецыялісты даследуюць гідратэхнічнае збудаванне, для чаго з дапамогай спецтэхнікі зніжаюць узровень вады. Такім чынам правяраюць спраўнасць збудаванняў, каб восенню не здарылася форс-мажораў.
Пасля летняга сезону возера спусцяць, загоняць пантонныя экскаватары і прыбяруць донныя адкладанні і смецце, якое назапасілася гадамі.
Са спускам вады, ачышчальнымі працамі і запаўненнем вадаёма падрадчыкі абяцаюць справіцца ў трохмесячны тэрмін.

Чытайце таксама: Чье озеро у Черепичного микрорайона? Ответ инспекции Бобруйска вызвалил больше вопросов, чем дал ясности
Магілёўцы перажываюць за рыбу ў возеры
Магілёўцы перажываюць за рыбу ў возеры, але што з ёй будзе, улады не патлумачылі:
- «Капут возеру, рыбу куды дзенуць? Зарасце».
- «Патурбуйцеся пра рыбу, калі ласка, адпраўце яе на Святое або возера на Бродах».
- «А як жа рыба, там шмат асобінаў рознага віду на дадзены момант?»
Вадасховішча ў Пячэрскім лесапарку — адно з самых папулярных месцаў адпачынку ў Магілёве. Возера штучна створана ў лясным масіве. З 2021 года лесапарк быў абвешчаны заказнікам мясцовага значэння «Пячэрскі». Тут праводзяцца агульнагарадскія святы. Сюды прыязджаюць прагуляцца, атрымаць асалоду ад прыроды і адпачынку ля вады.
Чытайце таксама: На озере Погост под Пинском — замор рыбы. Власти говорят: «Все под контролем»
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: