Жыхарка Барысава апублікавала ў адным з гарадскіх паблікаў эмацыйнае відэа, у якім паскардзілася на няскошаную траву ў двары дома №55 па вуліцы Дняпроўскай. На гэты раз гаворка ідзе ўжо не толькі пра добраўпарадкаванне: паводле слоў жанчыны, праз высокую траву яе дзіця за тры тыдні зняло з сябе трох кляшчоў, прычым два з іх аказаліся пераносчыкамі барэліёзу.
Чытайце таксама: «Не хвалюйцеся, так амаль усюды». Жыхары Барысава зноў скардзяцца на зарослыя травой двары
У ЖЭУ-3 запэўнілі: уся вуліца Дняпроўская ўжо выкашаная
Посмотреть эту публикацию в Instagram
На відэа барысаўчанка паказвае двор, дзіцячую пляцоўку і футбольнае поле, якія амаль патанулі ў высокай траве: «Маё дзіця на працягу трох тыдняў падчапіла трох кляшчоў. Два з іх інфікаваныя барэліёзам. Яшчэ 17 чэрвеня я пакінула заяўкі ў 115, кіраўніку ЖЭУ-3 па пакосе травы і на гарачую лінію райвыканкама. Але нічога не змянілася».
Паводле яе слоў, 24 чэрвеня яна зноў патэлефанавала ў райвыканкам. Там ёй паведамілі, што ў ЖЭУ-3 запэўнілі: уся вуліца Дняпроўская ўжо выкашаная.
«Пытанне: дзе? Тут выкашана толькі каля магазінаў, бо прыватнікі самі косяць. А ўсё астатняе дзе? Летась у нас праз высокую траву былі змеі, сёлета — кляшчы. Чаго вы чакаеце? Чаму я павінна перажываць і не пускаць дзіця летам гуляць у двор?» — абураецца аўтарка роліка.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
У каментарыях жыхары Барысава напісалі, што падобная сітуацыя назіраецца не толькі на Дняпроўскай:
- «Поўнасцю ўвесь гарадок у траве. Прычым трава сапраўды хутка будзе ростам з чалавека. Сёлета як ніколі».
- «У нас сусед ужо псіхануў і скасіў хаця б двор. У ЖЭУ-3 бескарысна звяртацца, ім няма калі. Піўзавод таксама ўвесь зарос!»
Некаторыя зноў узгадалі пра розніцу ў патрабаваннях да камунальнікаў і ўладальнікаў прыватных дамоў:
- «Затое прыватнікаў штрафуюць, што каля іх плота трава перарасла норму на адзін-два сантыметры».
- «А калі ўжо ЖКГ пачнуць штрафаваць за няскошаную траву, несвоечасова вывезеныя адходы і неналежны санітарны стан тэрыторый, якія за імі замацаваныя?»
Былі і тыя, хто прапанаваў дамагацца вырашэння праблемы праз кантралюючыя органы: «Трэба пісаць адразу ў інспекцыю па ахове навакольнага асяроддзя аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. УП «Жыллё» аштрафуюць».

Чытайце таксама: Гамяльчане паказваюць зарослыя двары, а санстанцыя знаходзіць парушэнні і абвяргае справаздачы дзяржаўных СМІ
Гэта ўжо не першая скарга жыхароў гэтай вуліцы на траву
Раённая газета «Адзінства» паведаміла 25 чэрвеня, што, згодна з графікам, касцы ЖЭУ-3 працуюць у тым ліку каля дамоў №14, 29 і 55 па вуліцы Дняпроўскай. Такім чынам, менавіта адрас, які паказала жыхарка ў сваім відэа, аказаўся ў плане пакосу.

Гэта ўжо не першая скарга жыхароў гэтай вуліцы. Літаральна некалькі дзён таму барысаўчане масава абмяркоўвалі зарослыя двары каля дома №33 па вуліцы Дняпроўскай. Тады людзі скардзіліся, што камунальнікі забыліся пра пакос травы, пералічвалі іншыя праблемныя адрасы па ўсім горадзе і звярталі ўвагу на двайныя стандарты: уладальнікаў прыватных дамоў штрафуюць за высокую траву, тады як на прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных дамоў яна нярэдка вырастае амаль у чалавечы рост.
Цяпер да пытанняў добраўпарадкавання дадалася яшчэ адна праблема — бяспека дзяцей, якія вымушаны гуляць на зарослых травой пляцоўках.
Чытайце таксама: Жыхары Слоніма паскардзіліся на няскошаную траву і закінутую дзіцячую пляцоўку. Адказ райвыканкама здзівіў
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: