кондитерский шоколадный торт

«Аршанская газета» назвала торт хлебазавода сваім брэндам. Але вытворца гаворыць пра любоў да горада, а не да «раёнкі»

28.10.2026 11:51 Скрыншот з відэа ў TikTok раённай газеты. Источник фото

Аршанскі хлебазавод выпусціў торт «Аршанка.бай», а мясцовая раённая газета называе яго сваім імянным прадуктам. Вытворца гэтага не пацвярджае.
Читайте BGmedia в:

Аршанскі хлебазавод пачаў выпускаць торт пад назвай «Аршанка.бай». Мясцовая «Аршанская газета» паспяшалася назваць яго сваім імянным тортам: orshanka.by — сапраўдны ідэнтыфікатар сайта раённага выдання.

Чытайце таксама: Быхаўская раёнка хваліць «інтэнсіўнае» абнаўленне дарог, пакуль жыхары гадамі выбіваюць асфальт праз дзяржкантроль

На гэтую гісторыю звярнула ўвагу «Віцебская вясна». Аднак сам вытворца не пацвярджае, што дэсерт стварылі ў гонар газеты.

У прамароліках хлебазавода новы торт апісваюць інакш: гэта «не пра навіны, а пра любоў да роднага горада і яго жыхароў».

Чытайце таксама: «Я люблю Зубрэвічы!»: у аграгарадку пад Оршай паказалі занядбаную кантору і закінутыя дамы

Торт як нагода для самарэкламы

Гэта не перашкодзіла рэдакцыі абвясціць дэсерт «нашым салодкім брэндам» і загаварыць пра своеасаблівы вытворчы абмен. У «Аршанскай газеце» патлумачылі сувязь тым, што работнікі хлебазавода неаднаразова станавіліся героямі публікацый выдання, а цяпер прадпрыемства выпускае прадукт з назвай «Аршанка.бай».

На гэтым раённая газета не спынілася. У роліку ў TikTok у выданні параўналі торт са сваім кантэнтам: маўляў, ён такі ж смачны, сакавіты і апетытны, як матэрыялы, якія з задавальненнем спажываюць падпісчыкі.

@orshanka.by У «Аршанскай газеты» появился именной торт «Оршанка.бай». Его стали выпускать на Оршанском хлебозаводе. В продаже новинка появилась с прошлой недели и буквально с первых дней стала хитом продаж. Первый весовой 3-килограммовый торт купили буквально сразу, как он оказался на прилавке магазина «Сонейка». Журналист «Аршанкі» отправилась на хлебозавод, чтобы посмотреть, как и из каких ингредиентов создают наш сладкий бренд. Спойлер: в составе только натуральные продукты! Он такой же вкусный, сочный и аппетитный, как наш контент, который с удовольствием употребляют подписчики orshanka.by. Коллектив Оршанского хлебозавода – активные читатели районной газеты. На протяжении многих лет налажено тесное сотрудничество с предприятием, об успехах которого мы постоянно рассказываем на своих ресурсах. Работники хлебозавода неоднократно становились героями наших публикаций, а теперь они же создают вкусный продукт под названием «Оршанка.бай». Как рассказала технолог хлебозавода Наталья Коробкова, торт «Оршанка.бай» разработан по классической рецептуре без каких-либо добавок.  Его основу составляют шоколадный и белый бисквиты, которые пропитываются сиропом, два вида крема на сливочном масле: с растопленной шоколадной и с дробленой шоколадной глазурью. Украшается торт шоколадной крошкой и кондитерским декором. Выпускается десерт в двух вариантах: 800-1 кг и 3 кг, который можно купить на развес. Попробуйте новинку от Оршанского хлебозавода, делитесь своими впечатлениями и отмечайте нас в своих историях. Ведь поводов оставаться с orshanka.by очень много. #оршанка_бай #белорусскийтикток #бренд #торт ♬ Harbor Tide Rising — Delroy Vance

Аднак у каментарах пад публікацыямі карыстальнікі адзначаюць найперш натуральны склад інгрэдыентаў торта. Асаблівага захаплення кантэнтам «Аршанскай газеты» ў гэтых рэакцыях не відаць.

Чытайце таксама: Капыльская «раёнка» распавяла, як Курган Славы «грымеў апладысментамі», але на кадрах не відаць вялікага натоўпу

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: