Иван "Брест" Марчук

«Танк расстраляў нас як курапатак». Да гадавіны бою пад Лісічанскам, дзе загінуў Іван «Брэст» Марчук

26.06.2026 16:40 Іван «Брэст» Марчук. Источник фото

26 чэрвеня 2022 года ў баях ва ўкраінскім Лісічанску загінуў ураджэнец Брэста і дабраахвотнік Збройных сіл Украіны Іван Марчук.
Читайте BGmedia в:

26 чэрвеня 2022 года батальён «Волат» Палка імя Кастуся Каліноўскага апынуўся ў сапраўдным пекле пад Лісічанськам. З баявога задання не вярнуліся шасьцёра байцоў. «Атам», «Брэст», «Сябро» і «Папік» загінулі. А «Тромблі» і «Клешч» трапілі ў палон. Сёння, у чацьвёртую гадавіну адной з самых трагічных дат для ўсёй беларускай нацыі, газета «Вісник» разам з іх пабрацімамі вырашылі ўзгадаць Герояў Беларусі, якія не згубілі годнасьці нават цаной свайго жыцця і свабоды. BGmedia перадрукоўвае іх спецвыпуск.

Спецвыпуск газеты «Вісник»
Спецвыпуск газеты «Вісник»

Чытайце таксама: «Очень хотел стать отцом». Побратимы «Бреста» делятся воспоминаниями о нем

«Танк расстраляў нас як курапатак»

Размова з беларускім добраахвотнікам “Броварам” пачалася з успамінаў пра Украіну.

— Я быў ва Украіне два разы ў дзяцінстве. У Крыму. Апошні раз гэта было ў 2003 годзе, калі не памыляюся. То бок дужа-дужа даўно.

Яшчэ раз прыехаў ва Украіну (каб далучыцца да ЗСУ. — Рэд.) ужо з пачаткам вялікай вайны 9 сакавіка 2022.

— О, як і Кусь (добраахвотнік Аляксандр Клачко, аўтар тэлеграм-канала «Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь!». — Рэд).

— Так. Мы з аднаго заезду. Нават доўгі час жылі ў адным пакоі ў гуртажытку. Амаль з першых дзён я працаваў баявым медыкам. У мяне на руках загінуў і Волат, і Брэст…

— Вы таксама  на пачатак вайны былі ў Літве і ехалі адтуль?

— Не, на пачатак вайны я быў у Беларусі…

Далей — гаворка ад першай асобы.

Беларусь

За другой адукацыяй я тэхнолаг брадзільных вытворчасцяў і вінаробства. У мяне абароненая магістарская па піве. Таму і «Бровар».

А першая адукацыя — біялагічная. Таксама магістарская. Зайду здалёк пра тое, як я звязаўся з медыцынай: падчас пратэстаў 2020 года я аказваў першую медычную дапамогу. На ўсіх вялікіх выхадах людзей, пачынаючы з выбараў у пачатку жніўня. Дзесьці ў мяне былі фатаграфіі: я быў пазначаны, ў белым халаце, меў атрутна-жоўты заплечнік. Для аказання дапамогі ў мяне быў допуск ад Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Калі працаваў тэхнолагам, на заводзе была такая канцэпцыя: тэхнолаг павінен умець аказваць першую медычную дапамогу падчас няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Я праходзіў курсы, мяне вучыў Чырвоны Крыж.

Памятаю, у самым пачатку пратэстаў каля ўніверсама «Рыга» ў Менску хлопцаў і дзяўчат закідвалі светлашумавымі гранатамі, і аскепкі пашрапнелілі спіну аднаму хлопцу. У яго была белая майка, і на гэтым фоне ўся спіна стала чырвоная. Крывацеча была не дужа значная, але і не слабая. Я, размахваючы бінтамі, за ім бягу — ён не адчувае, што ў яго ўся спіна сцякае крывёю, — крычу: «Стой!». Ён на мяне абяртаецца… і бяжыць яшчэ хутчэй.

Самога мяне падчас пратэстаў не захапілі і я не пацярпеў. Пры гэтым быў нахабны, капец: хадзіў каля АМАПа, ішоў услед за ланцугамі, якімі яны разганялі людзей, — і мяне не чапалі. Падыходзіў і казаў: «Я тут побач пастаю, калі трэба — вам дапамагу, калі трэба — людзям». Аднойчы нават лукашэнкаўская ахова дазволіла мне пайсці на праўладны мітынг і павартаваць там. Прашманалі маю торбу: там былі балоны з замарозкай, шпрыцы, бінты, розныя прэпараты. Калі выступаў лукашэнка, я стаяў даволі блізка. Мне шанцавала — нібы Бог адводзіў. Пераследу пасля пратэстаў таксама не было.

Аднойчы патрапіў у рэпартаж да расейскага блогера Каца: «касманаўты» (так пратэстоўцы называлі экіпіраваных з ног да галавы сілавікоў. — Рэд.) збіваюць мужыка, я — да іх, такі рыцар на белым кані: «Што вы яго збіваеце?!». Ён мяне адпіхвае, а далей нейкія жанчыны адцягваюць.

То бок яшчэ ў 2020 годзе я працаваў па медыцыне. Гэта, канешне, не баявая медыцына — цывільная.

Вайна

Калі пачалася поўнамаштабная вайна, я кінуў працу, «замарозіў» усё жыццё. У мяне была працоўная віза ў Польшчу, бо мы там таксама арганізоўвалі невялікую вытворчасць безалкагольных напояў. Я ўзяў камандзіроўку і паехаў у Польшчу. У першыя дні вайны яшчэ не была Палка (Каліноўскага. — Рэд.), не было нічога. У Варшаве я дазнаўся, што для беларусаў уезд закрыты — не пускаюць.

Мне параілі пайсці ў Беларускі дом. Я пайшоў, там сказалі пачакаць колькі дзён. Сабралі дадзеныя. Я так разумею, яны праз «Кіберпартызанаў» праводзілі верыфікацыю. Таксама глядзелі па навычках (дзе чалавека можна прымяніць. — Рэд.). А я чалавек абсалютна цывільны, нават не служыў. Таму не патрапіў у самы першы заезд, а толькі ў трэці ці чацвёрты.

Мяжу прайшлі без асаблівых пытанняў. Прыехалі ў Львоў, далей — цягніком да Кіева. Там нас прынялі, усё было арганізавана. Размясцілі на начлег у школе, каб мы адпачылі з дарогі. Першым чалавекам, якога я там пабачыў, быў Дзядзька (Павел Шурмей, быў камандзірам Палка Каліноўскага пасля Кіта. Вядомы сваім высокім ростам і спартыўным целаскладам — Рэд.). Я падумаў: «Пі****ц, куды я прыехаў?! Тут што, усе такія?»

З нас пачалі штосьці фармаваць. Навучалі Кіт (першы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў — Рэд.) і Беларус (Ян Мельнікаў — добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне з 2014 года і быў пабрацімам Да Вінчы. — Рэд.). Хлопцы, што былі больш падрыхтаванымі або дзесьці ўжо ваявалі, пайшлі працаваць на Ірпень. Брэст, Волат пайшлі.

Ян Беларус першым уводзіў мяне ў баявую медыцыну. Я адразу пачаў працаваць са здароўем хлопцаў. Тады быў разгар кавіду, і шмат хлопцаў ляжалі проста штабелямі з высокай тэмпературай, некаторыя з пнеўманіяй. Частка майго медычнага рэквізіту затрымалася ў Польшчы і павінна была пад’ехаць праз колькі дзён. Амаль нічога не было. Я нажабраваў сабе нейкіх бінтоў, нейкіх прэпаратаў, стэтаскоп.

Ранак у мяне пачынаўся з абходу. Я вельмі добра памятаю Борта (Павел Горбач, загінуў у кастрычніку 2023 пад Бахмутам. — Рэд.). Ён ляжыць, тэмпература пад 40. Я падыходжу, намагаюся даць яму таблеткі, ён кажа: «Пайшоў нах** адсюль». Я іду ці то да Волата, ці да Ваніша (Арцём Войніч, займаў пасаду начальніка штаба Палка Каліноўскага — Рэд.), кажу: «Зрабіце з ім што-небудзь, ён таблеткі піць не хоча!». Той падыходзіць (грозным тонам): «Пі таблеткі!». Тады ён прымаў лекі.

Борт быў складаным чалавекам, але з моцным характарам. Іншыя кажуць, што мелі з ім канфлікты, было цяжка, але ў мяне пазней заўсёды было добра. Нельга сказаць, што мы сябравалі, але ва ўсіх супрацах у нас было ўзаемаразуменне і ўзаемапавага. У маім сённяшнім падраздзяленні дагэтуль працуе яго аўто. Яно так і завецца — Борт.

У нас было мала часу, таму вучыліся хутка. Не хапала бронікаў, аўтаматаў. А ўжо патрэбна было выстаўляць дазоры, каб абыходзіць школу, ставіць «вочы» на шматпавярхоўках — глядзець, ці не прарываецца вораг, сачыць, у якім стане цывільныя — ці не выглядаюць штосьці, не выпытваюць. І мы станавіліся ў дазоры, перадавалі з рук у рукі аўтаматы, амуніцыю, бронежылеты. Выязджалі на палігон пад Кіевам, адпрацовалі стральбу.

У канцы сакавіка з намі заключылі кантракты.

Да нас далучылася Север (медыкіня Анастасія Махамет — Рэд.) і стала кіраўніцай па медыцыне. Яшчэ не было медычнай групы, медычнай секцыі — проста былі баявыя медыкі, якія размяркоўваліся баявымі камандзірамі па патрэбах.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

Брэст

З Ваняй Брэстам мы пазнаёміліся на палігоне пад Кіевам. Я пабачаў, што яму неяк цяжка ісці. Кажу: «Дружа, у цябе прабемы са спіной». Ён глядзіць: «Адкуль ведаеш?» — «Ну я ж бачу!» — «Добра, а што ты можаш з гэтым зрабіць?» — «Давай, як будзем увечары ў гуртажытку, я цябе трошкі разамну, абязболю». У мяне на той момант было трохі навычак спартыўнага масажу, бо я досыць сур’ёзна займаўся валейболам. А ён шырачэнны быў, што чорт. Адныя мышцы. Я пачынаю расціраць, ён: «Ой, козытна!» і проста спіною, мышцамі хлабысь! — заціскае маю руку. Кажу: «Ваня, адпусці». Разумееце, якім магутным ён быў чалавекам? З таго часу Брэст да мяне ставіўся прыязна і давяраў. Пазнаёміў са сваёй дзяўчынай, якая прыходзіла да нас у гуртажытак.

Пасля я пастаянна расціраў нашых «баевікоў». Хлопцы багата працавалі, насілі цяжкія бронежылеты, цяжкое ўзбраенне, і ў іх хапала праблем. Такім чынам у мяне рэгулярна быў вечар масажу.

Иван Марчук. Фото из личного архива Надежды Лихошапки
Іван Марчук. Фота з асабістага архіва Надзеі Ліхашапкі

Першы бой

Першы мой сапраўдны бой адбыўся на Мікалаеўшчыне. Потрэбна было фарсіраваць рэчку Інгулец на мяжы Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей, зайсці ў лес, які  кантралюецца руснёй і з якога яны абстрэльвалі, прайсці пяхотныя пазіцыі і захапіць невялікі хутар. Шмат хто ад гэтай аперацыі адмовіўся, таму што яна на погляд байцоў была не дужа спланаваная. Тады ў нас адбыўся моцны раскол. Таму што не было ні Кіта, ні Ваніша — яны ўсе былі ў Кіеве. Частка байцоў пайшла на гэтую аперацыю, частка засталася.

Мы пайшлі, адпрацавалі. І ў мяне была першая масавая эвакуацыя параненых наўпрост з поля бою. Было шмат украінцаў на цяжкай тэхніцы, якую русня папаліла, і яны засталіся на полі без дапамогі. Украінская група хадзіла іх забіраць. А я, самагубца, кажу Брэсту: «Я з імі пайду» — «Ну ідзі».

Я дужа добра памятаю, як па мне біў снайпер. Мабыць, мой нашлемнік выглядаў вельмі спакусліва, бо з усёй групы ён абраў менавіта мяне. Куля прайшла міма, дзесьці нібыта каля кален — гэта зразумець цяжка — але ўзбадрыла капец. З тых часоў снайпераў я не люблю.

Адпрацаваў добра. Усе засталіся жывымі. Пісаў прама на хлопцах — што рабіў, што ўводзіў, калі. Ваяры былі ўсе распісаныя іерогліфамі, як фараоны перад пахаваннем. Север была дужа задаволеная.

Параненых з нашага боку не было аж да канца аперацыі (у Мікалаеўскай вобласці — Рэд.), калі нашыя флангі схлопваліся, падраздзяленні адкатваліся, трэба было адыходзіць. Наш камандзір, Горкі (украінец — Рэд.) пайшоў у разведку і падарваўся на міне. Яму адарвала ногу ніжэй калена. Вывозілі яго, проста прыматаўшы да лабавой брані, бо пакласці не было куды. Ехалі наколькі магчыма хутка, у мяне было заліта кроўю ўсё: боты поўныя крыві, сам напалову ў брудзе, напалову ў крыві.

Пасля гэтага Ян Беларус адвёз мяне падалей адтуль на адпачынак.

Такім быў мой першы баявы досвед.

Волат

Мы трымалі пазіцыі каля станцыі Калініндорф. Хлопчык з нашага з Кусём заезду, Бес, пайшоў з Пашам (Волатам — Рэд.) у разведку. Праз якісь час ён прыбягае, а мяне выклікаюць: «Бровара на выхад, паранены» — «Хто?» — «Паша Волат». Я пабег да хлопцаў, якія ахоўвалі месца, дзе ляжаў Паша.

Раненні былі несумесныя з жыццём. Я на той момант яшчэ гэтага не ведаў, бо меў мала досведу, і пачаў над ім працаваць. Я дапусціў памылку ў тым, што яго паслухаўся — ён сказаў: «Нясіце мяне». Ён быў яшчэ ў свядомасці. І я не дапрацаў з ім. Паслухаўся параненага. Так рабіць нельга. Баявы медык ніколі не павінен слухаць параненага, нават калі ён генерал-маёр.

Мы пачалі яго эвакуацыю — і я бачу, што ён не дыхае. Спыняю эвакуацыю, хлопцы разсяроджваюцца па сектары і ахоўваюць, я пачынаю праводзіць рэанімацыйныя дзеянні. Уводжу яму адрэналін. Запускаем сэрца. У той момант падлятаюць на пікапчыку Брэст, Север і яшчэ адзін баявы медык. Загружаем Пашу. Сэрца зноў зупыняецца. Той медык пачынае зноў рэанімацыйныя дзеянні — кампрэсію грудной клеткі, непрамы масаж сэрца, а я пачынаю ў Пашу дыхаць. Ён, выбачце за падрабязнасці, у гэты момант пачынае ванітаваць. Я ўсё сплёўваю, далей дыхаю, сплёўваю, дыхаю… Мы вельмі хацелі, каб ён застаўся жывы. Але бачылі, што ў яго параненая печань, прычым некалькі аскепкаў прайшлі яе наскрозь. Былі прабітыя лёгкія. Падчас кампрэсіі — паколькі гэта маніпуляцыя траўматычная — уся кроў стала збірацца ў брушной паражніне. У яго павялічыўся і забулькаў жывот.

Нас дваіх трымае Север, каб мы не выпалі з пікапа, мы трымаем Пашу, працуем. Далятаем на пікапе і другі раз запускаем сэрца. Ужо была гатовая брыгада, нас чакалі, Север падбала. Быў гатовы хірург, аперацыйная. Яны прымаюць Пашу, я падлятаю да Брэста, кажу: «Мы яго выцягнулі». Да нас выходзіць хірург і кажа: «Не». Не жывы.

Вось так мы страцілі Пашу.

Напярэдадні

Далей працягваліся расколы, адасобіўся батальён «Літвін», батальён «Волат». Працавалі мы пераважна асобна. Север вяла «Волат», я быў яе намеснікам.

На плечы Брэста лягло ўсё кіраўніцтва «Волатам», ён быў дужа стомлены. У яго быў канфлікт, не буду казаць з кім, але ў Кіеве ён атрымаў металёвым стулам па галаве і па рэбрах. Гэта было напярэдадні выезду на Севераданецк. На той момант у нас працавала дзяўчынка-неўролаг Агрэст. Яна вяла тылавую медыцыну ў Кіеве. Мы ўжо рукі пацёрлі: о, Ваня выбыў, нікуды не паедзем, зараз яго тут закрыем нахрэн і ён адпачне нарэшце.

Павезлі яго ў шпіталь, на рэнтген. Яны кажуць: «Струсу мозку няма, пералому няма». Я залятаю туды разам з Агрэст: «У сэнсе няма?!». Глядзім на яго рэнтген, проста ўпіўшыся вачыма, і бачым, што сапраўды нічога няма. Крэпкі, зараза, быў, што сцяна. Яго металёвым крэслам па галаве, а яму хоць бы што. Блін, і закрыць яго тут не атрымаецца.

***

Наведвалі тады ж і Горкага. Ён ачуняў. Дужа павольна выходзіў з запамарочанага стану. Нага падгнівала, яе падразалі. Калена не збераглі, давялося вышэй рабіць ампутацыю.

***

Ну што ж — трэба збірацца на заданне. Паехалі на Севдон (неафіцыйная назва Севераданецка — Рэд.). У Лісічанску была база, адкуль ездзілі на баявыя.

Спецвыпуск газеты «Вісник»
Спецвыпуск газеты «Вісник»

Той самы бой

Аднойчы мы з хлопцамі перакуліліся некалькі разоў у машыне, і ўсе пабіліся, толькі Брэсту, здаецца, зноў нічога — яго ніякая халера не брала. Але я праз гэта прапусціў штурм у Севераданецку — сорамна сказаць, але праз забой мне Брэст не дазволіў працаваць.

Калі мы ўжо сядзелі ў прамзоне, севераданецкія масты былі разбураныя, але мы мелі багата боекамплекту. Брэст аднойчы кажа: «А пойдзем-ка русню пастраляем». — «А пойдзем!» — «А я з вамі, як жа ж вы без медыка!». Выперліся мы са сваіх пазіцый, натрапілі на русню дзесьці збоку, абстралялі іх, яны нас абстралялі. Падпалілі ім дупу. Чаго мы ўласна туды папёрліся — у нас БК быў лішні. Мы яго ўсё роўна адтуль не забралі б.

Русні гэта дужа не спадабалася, яны нас у той вечар добра апрацоўвалі. Хутка мы адтуль эвакуяваліся на платах. Пазней у тое месца прыляцелі ракеты.

У Лісічанску сабралі шмоткі, з’ездзілі ў Кіеў, перафарматаваліся і павярнуліся.

Толькі мы размясціліся, як нас збірае Ваня: «Тэрмінова група на выезд». Я на яго гляджу: «Я табе патрэбны?». Ён кажа: «Патрэбны. Збірайся».

У мяне была гадзіна на зборы.

Выехалі мы, паблукалі трошкі ўначы, заехалі на НПЗ (Лісічанскі НПЗ, які штурмавалі расейскія войскі. — Рэд.), і нам сказалі: «Заўтра зранку выходзім»! Што? Куды? Ваня кажа: «Ніхрана не ведаю». Задача рабілася на каленцы. Падрыхтоўкі не было ніякай. Мы не ведалі, дзе мы, куды йдзем. Нам не паспелі нічога растлумачыць. Я лічу, што ўкраінскія сумежнікі тут не зрабілі тое, што мусілі зрабіць.

Ішлі групай: Папік, Сябро, Брэст, Рэспект, Чэх (сапраўдны чэх, які далучыўся да беларускага падраздзялення. Раім паглядзець невялікае інтэрв’ю з ім, размешчанае на ютуб канале Палка Каліноўскага — Рэд.), Атам як кулямётнік, Тробмлі як сувязіст, Клешч і я як медык. Я здымаў тады відэа, на якім бачна велічэзная труба. Вось у гэтай трубе мы і засталіся чакаць. Украінцы-сумежнікі таксама там сядзелі. Сябро з імі: «Гы-гы, га-га». Ён ужо даўно жыў ва Украіне. Гэты яго характэрны смех я запамятаў на ўсё жыццё. Расказваў байкі з папярэдняга жыцця, як яго п’яны танкіст на танку вёз дзесьці падчас АТА. Памятаю, Сябро не мог утаймаваць гадзіннік, які ў яго пастаянна званіў і выклікаў незадаволенне ў іншых — і ён яго проста каменем разбіў.

Прыйшоў Ваня Брэст і кажа: «З ночы выходзім». І тут жа даў уводныя: нам патрэбна прайсці дзесьці кіламетры паўтары ў бок фронту, заняць пазіцыі і па магчымасці ўтрымліваць, пакуль не будзе наступных распараджэнняў. Як мы потым даведаліся, на той дзялянцы былі танкавыя кліны. І нас пяхотай кінулі на гэтыя танкі. Мы ўсе неслі ручныя гранатамёты. Было некалькі старых, некалькі больш новых.

Мы ідзем сцежкай, злева завод. І я разумею, што ўжо зашмат прайшлі. Больш чым паўтара кіламетры. Ваня спыняецца, звяраецца з мапамі, штось бурмоча. Ідзем далей. Ужо развіднелася. Ён спыняе групу, бярэ з сабой Чэха і яшчэ двух на разведку ў зялёную зону. І мы чуем: яны з кімсьці перагаворваюцца. Я чую, Ваня крычыць: «Підрозділ, який твій підрозділ?». Пасля гэтага пачынаецца страляніна. Яны натрапілі на пяхотны сакрэт русні. Мы таксама пачынаем страляць. У гэты момант з левага фланга выскоквае Чэх і іншыя хлопцы. Брэст дае мне наказ, каб я надаў дапамогу Чэху. Параненне было не дужа страшнае, але плячо разарванае. Я яму надаю дапамогу — і тут з боку, адкуль прыбеглі хлопцы, выязджае танк. Брэст запытвае ў нашых, што гэта за танк. Яму крычаць у радзейку, што наш. А аказаўся — не наш. Ён стаў да нас ілбом за метраў 250-300, экіпаж перагаварыўся са сваёй пяхотай, якая заставалася ў зялёнцы, і адкрыў агонь. Я толькі даматаў Чэха і пачаў паўзці беражком да Брэста, каб ён мне сказаў, што рабіць далей, як па нам пачынае працаваць танк.

Па танку былі выпушчаныя снарады, якія неслі нашы хлопцы, але ён стаяў лабэшнікам і ад яго ўсё паадскоквала. Я добра чуў характэрны гук рыкашэту.

Танк расстраляў нас як курапатак.

За метраў 15-20 ад мяне Ваню адкідае, як ляльку. Ён падае, рукі-ногі пад няправільным кутом, ён без свядомасці, з-пад каскі пачынае сачыцца каша. Чырвона-белая. І я разумею, што ён усё. Нават калі і жывы, я яго не выцягну і нічога не зраблю.

Я крычу хлопцам, што патрэбна адыходзіць, паўзу, і каля мяне падымаецца Атам. Пачынае рухацца сагнутым… Стрэл адкідае мяне, а ў Атама адрывае частку спіны. Ён крычыць ад болю. У мяне ўваччу ўсё чорна-белае, я дрэнна арыентуюся. Паўзу да яго. Бачу, што са спіны тырчаць органы, бачу дужа вязкі, цёмны-цёмны струмень, як кісель. Разумею, што гэта спіннамазгавая вадкасьць у перамешку з крывёю. Ён крычыць, і я разумею, што яму таксама нічым не дапамагу. Прапаўзаю паўз яго. І пакідаю іх.

Бачу, ляжыць Рэспект, ляжыць Чэх, вядуць агонь. Крычу: «Адыходзьце!». Сам пачынаю выпаўзаць. Тромблі таксама вёў агонь. Не было Сябро і Кляшча. Бо ім Брэст сказаў таксама пайсці на разведку, але з іншага боку. І яны адтуль не павярнуліся.

Загінулі Папік, Сябро — іх потым апазналі па руснявых рэсурсах.

…Я скінуў заплечнік медыка, бо ён перашкаджаў рухацца. Не мог устаць, таму нядобра бачыў прастору наўкола. Тромблі, здаецца, аказаўся ўнізе на схіле невялікага яра, з якога мы вялі бой. Я нават не мог яму падаць каманду, што трэба адступаць. Чэх і Рэспект былі, як і я, наверсе. Калі мы адпаўзлі, Тромблі, мабыць, не ведаў, што нас там ужо няма. Мабыць, гэта ён запоўз наверх і спрабаваў турнікетамі спыніць Вані кроў: на фатаграфіях (расейскіх — Рэд.) мы ўбачылі ў Брэста турнікеты на канечнасцях. І маскалі яго адрэзалі. Ён ужо не мог адтуль уцекчы.

Я быў кантужаны, таму проста поўз у напрамку, адкуль мы прыйшлі. Прапоўз, мабыць, метраў 400-500, пакуль танк не схаваўся за зялёнкай і адтуль ён мяне ўжо не бачыў. Падняўся. Мне стала дрэнна. Я ўкалоў сабе супрацьірвотнае, абязбольваючае, якія ў мяне засталіся. Паскідаў усё, што заважала, пакінуў толькі зброю, боекамплект, браню і каску.

Я выйшаў да сваіх першым. Далажыў камандзіру, што там хлопцы. Пры гэтым казаў вельмі зблытана і ўжо мала што памятаючы. Сувязі з Чэхам і Рэспектам не было. Я ўказаў месца, дзе, на маю думку, мы былі, і ў мяне доўга перапытваў камандзір — ці сапраўды тое месца. Казаў: «Вас там не павінна было быць».

Пасля з’явіўся Чэх. Лаяўся, што ірады спаганілі яму мачэтэ. У яго, як відаць на фатаграфіі, мачэтэ вісеў. Потым дабраўся Рэспект. У яго была траўма ступні.

Вяртанне

Мяне забралі. Што было ў машыне, памятаю не дужа — мабыць, «ад’язджаў» паціхеньку. Памятаю бахмутскую лякарню (тады Бахмут быў тылам). У мяне пастаянна запытвалі прозвішча, імя і імя па бацьку. Я ўжо не мог гаварыць, але намагаўся па літарах ім сказаць. Можа, чалавекі чатыры падышлі і запыталі. Чорт забяры, вы толькі што гэта запісалі!

Пасля была эвакуацыя ў Дняпро. Мяне везлі ў медычцы, і там былі класныя медсёстры: ўсю дарогу пыталіся, ці мне добра, ці не нудзіць. Купілі мне марозіўка, я яго паспрабаваў, і мне стала дрэнна. Дзеўчаты ўкалолі супрацьірвотнае, і мы даехалі да Дняпра.

Я не мог хадзіць, не мог гаварыць, спраўляў патрэбу у судна. Так было колькі дзён. А потым, памятаю, мяне давялі да прыбіральні, і я змог стоячы сам пасцаць. Божа, якое гэта было шчасце!

Потым ляжаў у Кіеве ў медмястэчку. Там мяне тыдні за два з паловай паставілі на ногі. Я змог больш-менш звязна гаварыць. Прыехалі нашы. Я ім распавёў, як усё было, сваю версію боя. Хадзіў дрэнна, на кастылях. Да мяне прыходзіў сябар-украінец, садзіў на каляску, і я кастылём кіраваў, куды мяне везці.

Калі стаў больш-менш нармальны, я разарваў кантракт і на тыдні два-тры выехаў у Польшчу, каб гэта ўсё пераварыць. Там сустракаўся з хлопцамі, з Васем Пацуком (пазыўны Васіля Верамейчыка — добраахвотніка з батальёна «Волат», пазней выкрадзенага беларускім КДБ — Рэд.).

Потым павярнуўся ва Украіну, і быў ужо Запарожскі напрамак, Гуляйполе. Пасля Бахмут, спроба наступу разам з Трэцяй штурмавой на Андрэеўку. Пазней Харкаўшчына, памежжа. Потым я сам стаў кіраўніком медычнай службы, бо Север пайшла. Затым зноў Харкаўшчына, зноў Запарожжа. Урэшце я склаў свае абавязкі і пайшоў у іншае падраздзяленне.

Пасляслоўе

Хлопцы не разгубіліся, далі бой. Я быў пераважна бескарысным: усё, што змог, — гэта апрацаваць Чэха.

Страшна было. Дужа страшна. Так страшна не было ніколі ў жыцці.

Але мне страх дапамагае. Бывае, людзі дранцвеюць ад страху, а я станаўлюся больш сканцэнтраваным, слухаю, што адбываецца навокал, хутчэй працую.

Медычнай службай я больш не кірую і кіраваць ніколі не буду. Гэта вельмі цяжка. На Харкаўшчыне загінуў цэлы экіпаж: кіроўца і баявы медык. Яны паехалі за нашымі хлопцамі, якім разнесла пазіцыі, на браняваным лэндкрузэры і падарваліся на мінным шлагбауме, які выставілі сумежнікі (вайскоўцы, што трымаюць суседні ўчастак фронту. — Рэд.). Машыну апазнавалі па фрагментах колаў, абшыўкі.

Я дагэтуль лічу, што гэта мая правіна. Магчыма, трэба было знайсці іншыя маршруты, самому разведаць. Магчыма, яны дзесьці разгубіліся, патрапілі пад агонь і паехалі не туды. Тая дарога на нашых мапах была пазначаная зялёным. Гэта таксама быў недагляд штаба. Але я іх туды накіраваў, і яны загінулі. Значыць, я недапрацаваў, недаразведаў. Недаробленая камандзірская работа.

Мабыць, самыя страшныя мае эпізоды — гэта смерць Пашы, смерць Вані і хлопцаў і смерць экіпажа на Харкаўшчыне. Гэта мяне даламала. Адказнасць за жыццё параненых, адказнасць як камандзіра за жыццё людзей, якія выконваюць твой наказ, я больш не магу ўзяць на сябе.

Зараз чаргуем, працуем. На шчасце, працы няма. Параненых не паступае. Але я праз гэта губляю навычкі, таму буду пераводзіцца яшчэ ў іншае падраздзяленне. Зараз шукаю, у якое.

Аляксандр Клачко
Аляксандр Клачко. Фота: https://t.me/zrabiKUS

Чытайце таксама: «Он делал дело, а не молол языком». Рассказ возлюбленной Ивана «Бреста» Марчука, который погиб почти год назад

«Ваня, пожалуйста, ты хотя бы не ходи с гранатой на танк»

З успамінаў Насты «Север» Махамет, былой кіраўніцы медычна-эвакуяцыйнай службы батальёна «Волат» Палка імя Кастуся Каліноўскага

Я не думаю, что я смогу рассказать что-то такое чего еще не было ни в одном интервью, но попробую.

Собственно, задача была такой. Ване «Бресту» позвонили и сказали, что нужна группа из приблизительно 10 человек, которые будут прикрывать вторую группу, а та в свою очередь будет вести операцию по выведению третьей группы из окружения. И под эту задачу Ваня решил взять тех, кто ранее мало участвовал или не участвовал вовсе в подобных операциях, хотя боевой настрой был у всех. Таким образом часть группы — добровольцы с минимальным опытом или вообще без оного. Для того же Тромбли это был первый боевой выход.

Нас, медиков, он тоже не хотел брать, потому что не была еще укомплектована машина эвакуации: это был новый эвак, и много чего надо было доделать. Ваня говорит: «Оставайтесь доделывать машину», а я ему: «Не так не пойдет, мы на пикапах, на не приспособленных машинах эвакуировали раненых, то что нам недоделанный эвак». На тот момент очень мало бригад и подразделений имели нормальное медицинское оснащение, вообще хоть какую-то нормальную медицинскую логистику, поэтому я очень боялась отпускать ребят просто так в никуда без какого-либо мед. контроля, без какой-то дополнительной организации.

Пока мы ехали, ситуация сильно изменилась и задача, собственно, отменилась как таковая. Нас перенаправили в другое место, мы оказались на заводе под Волчеяровкой (кажется, так называется село), на пункте управления, где пытались как-то повлиять на танковый прорыв  в районе Лисичанска. Мы не знали, какие задачи могут нам поставить, и Ваня добивался того, чтобы нам дали нормальные задачи. Я в тот момент не очень вникала в суть, потому что выстраивала новую мед. логистику, старалась разобраться с медпунктом, который находился в нашей зоне. То был маленький пункт стабилизации, и мы туда ездили, чтобы выяснить, как он работает. Все это происходило как раз во время обстрела. Помню, едем мы с побратимом «Медведем» по заводу, все вокруг взрывается, и Ваня у нас по рации спрашивают : «Ну, вы же там сидите в подвале и никуда не ходите». Мы такие переглядываемся с «Медведем» — таки да, сидим, никуда не ходим… Хотя там было относительно безопасно в том смысле, что напрямую в нас попасть было очень сложно, потому что мы ездили под всякими заводскими балками, перекрытиями, плюс куча высоких металических конструкций над нами — прямое попадание было практически исключено.

На заводе мы пробыли почти полдня и к ночи стало понятно, какая приблизительно будет задача. Ване все это не нравилось. Помню, сидим ночью на пункте управления, Ваня ходил туда-сюда, говорил с кем-то, потом сел напротив меня, и я заметила, что у него был какой-то тревожный вид. Мне это очень не нравилось, и в какой-то момент у меня было дикое желание схватить его за руку и сказать: «Ваня, все пох…, поехали отсюда! Пусть нам дадут пиз… и пусть. Не знаю, что с нами сделают, но давай свалим с сектора». Но я поняла, что, во-первых, он не согласится, во-вторых, ну нельзя так делать. …Я до сих пор думаю: что было бы, если б я это сказала? Хоть ни я, ни Ваня не склонны к подобным решением, но мне кажется, что ему, возможно, нужно было, чтоб кто-то это сказал, чтобы он это решение принял…

В конце концов ему дали какой-то приказ и он побежал за нашими ребятами, погрузил их в пикап, а я ему говорю: «Вань, куда вы едете? Что нам делать?» Он говорит: «Вы (Медэвак) сидите здесь и ждите». И все. Они уехали вот так в никуда на двух пикапах. Помню, тогда еще Чех потерялся (он спал на втором этаже), и они чуть не уехали без него.

Я не спала практически всю ночь, была около рации и слушала все, что происходило. Рано утром, часов в семь, первое ранение получил Чех, пулевое в плечо, ничего критического, но с того момента я была напряжена до предела.

Я слышала, как Ваня дал команду ребятам уходить, и у меня в тот момент было ощущение, что он пошел защищать их, вернее, прикрывать — не знаю, делать что-то, чтобы у них был хотя бы шанс.

…Накануне, за пару дней до этого момента, я беседовала с Ваней, говорила, что сейчас полк в таком состоянии, что все завязано на нем. Мы строили структуру, у нас были планы, но на тот момент все было завязано именно на Ване. Говорю: «Пожалуйста, ты хотя бы не ходи с гранатой на танк». А сейчас, о боже, по сути, Ваня оказался перед танком… Иногда я хочу оторвать себе язык…

Анастасия Махомет
Анастасія «Север» Махамет

Все, что происходило после команды Бреста уходить, это страшный хаос. Я очень хорошо помню, как Ваня пытался уточнить, что это за танки — наши? не наши? Ему по рации упорно твердили, что наши, а потом Ваня в какой-то момент говорит: «на них же зетки пидорские!» При этом я понимаю, что наши ребята уже были в видимости этого танка и по факту дальше был полный пи… Я не знаю, почему Тромбли не ушел со всеми — возможно, что-то пошло не так. Но он по рации говорил, что Брест жив и что он тяжелый 300, хотя я не уверена, что это так: по описанным Броваром ранениям это было очень маловероятно, хотя при этом сам Бровар признавался, что если к Атому он смог подползти, то к Бресту он не смог подойти вплотную из-за опасного положения относительно танка. В любом случае Брест никак не мог бы сам передвигаться, а эвакуировать его в данных условиях было невозможно, а у Тромбли было еще недостаточно опыта, чтобы в тех условиях оценивать состояние достоверно… Я очень о многом хотела бы его расспросить про то утро…

Мы долго не могли точно установить, в каком состоянии наша группа. Только те, у кого была рация, могли как-то сообщать о себе. При этом группа была разбита, и парни выбирались каждой сам по себе с этого несчастного поля. В конце концов мы вывезли тех, кто вышел. На тот момент у нас еще была связь с Тромбли, но при этом мы не могли его найти дроном, а он не мог сказать, где конкретно находится.

Последний раз на связь Тромбли вышел часов в 11, сообщил, что на тот момент уже объявился Клещ с Сябро, которые ранее ушли в разведку и были отдельно от основной группы. Клещ был ранен в руку, о чем Тромбли сообщал по рации. Но даже появление Сябро, который более опытен, не помогло нам выяснить, где же конкретно они находятся. То есть установить ту самую точку, где они прячутся. Ясно было: то был очень опасный участок и сложно было сказать, где уже проходила граница между нашими и противником. Естественно, мы знали где приблизительно находится поле, на котором они находятся. Но мы не имели представления, в какой они конкретно точке. Из-за этого нельзя было спланировать их эвакуацию, чтобы в эту самую точку пришла и забрала их пешая группа, которая как ни пыталась подойти поближе к той зоне, но так ничего и не вышло: они несколько раз попали под обстрел, вступили в контакт и ушли.

Пока была связь с Тромли, была еще какая-то надежда, а потом она оборвалась… И я помню, как в какой-то момент ощутила: все, мы уже ничего не сможем. Хотя попытки еще были, и я до вечера оставалась там на месте в надежде, что что-то еще изменится. Но поговорить с ним уже не удалось.

Затем несколько дней я не знала, что делать, меня убивало все случившееся. Я залезала в помещение котельной, в которой спала в ванне, пряталась за котлом и плакала, потому что нельзя было плакать при всех: и так все депрессивные, если и ты сядешь в середине базы и начнешь рыдать, ты сделаешь только хуже. Тем более на российских тэлеграм-каналах появилось видео с Клещом и Тромбли, которые были в плену, а потом и фотографии наших погибших побратимов Бреста, Папика и Сябро.

Однако тот факт, что не было фотографии Атома, меня смущает до сих пор… Я понимаю, что описания его ранение выглядели очень ужасно, я даже представить не могу, какое там было изуродованное тело, но обычно пи…рам плевать, что фоткать. Тем не менее фото ешо тела не было. Меня этот вопрос беспокоит по сей день. Очевидно, что какой-то мистической истории здесь нет, и верить в то, что каким-то чудом Атом мог выжить и попасть в плен, это из разряда бреда. В любом случае Атом точно к ним попал, потому что через пару месяцев в интернете появились видео с его гоупро (экшн-камера — Ред.), которая была у него на шлеме. То есть его технику и омуницию они точно захватили, как и вещи других ребят. Очень было дико смотреть на фото и понимать, что пидоры не только фотографировали тела, но еще и обворовали их.

Чытайце таксама: «Добрыя людзі таксама ходзяць ваяваць». Дабраахвотніца родам з Івацэвічаў — пра пратэсты, вайсковую медыцыну і «Брэста»

Папік: “Я абараняю свой дом. А вы, беларусы, што тут робіце?”

Успамінае былы ваяр Палка Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко

Я не памятаю дзень, калі ўпершыню пазнаеміліся з Папікам (пазыўны Вадзіма Шатрова, беларуса, які ва Ўкраіне жыў больш за 20 гадоў, меў сям’ю, траіх дзяцей. Ён неаднойчы казаў: «У мяне цяпер дзе Радзімы, я ваюю за абедзве» — Рэд.). Гэта дакладна было ў Кіеве. Хутчэй за ўсе там, дзе сёння размяшчаецца Полк Каліноўскага. Рабіў уражанне сур’ёзнага, маўклівага, разважлівага чалавека, які можа часам і пажартаваць.

Мікалаеў

У Мікалаеў мы прыехалі 3 траўня 2022 і апынуліся з Папікам у адным пакоі. Мне дастаўся больш-менш прымальны ложак. Двое хлопцаў спалі таксама на нейкіх кароткіх канапах, а Вадзім і яшчэ чацвёра хлопцаў масціліся на падлозе на кілімках. Пра знаходжанне ў Мікалаеўскай распалазе я заўсёды жартам адказваў на пытанне, як там? — “Як у санаторыі, толькі могуць забіць”.

Рускія былі адносна далёка і да нас прыляталі часам толькі іх ракеты. Пастаянна лёталі дроны – звычайная рэч на гэтай вайне – як зоркі ўначы. Пару разоў мы апраналі бронікі ад блізкіх прылётаў. А аднойчы – відаць, касетныя снарады прыляцелі адносна недалёка, аж трэсліся сцены — мы ў броніках ляглі на падлогу.

Тут упершыню пачуў ад Папіка выраз “баявое шараёбства” – так ён жартоўна празваў той час, калі ты не задзейнічаны ў нарадах, трэніроўках, вывучэнні зброі, не вучышся на палігоне і г.д. Сюды адносіцца і сон пасля начнога нараду. Папик называў сябе “настаўнікам па баявым шароёбству”, а мяне — сваім “лепшым вучнем”. Нават абяцаў выдаць дыплом.

Лазавое

27 траўня наш узвод у поўным складзе прыняў удзел у аперацыі па вызваленні ўкраінскага сяла Лазавое на мяжы Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей. За пару дзён да гэтага нас пастроілі, растлумачылі задачу, сказалі, што будуць страты. Удзел добраахвотны. Усе хлопцы нашага аддзялення, акрамя аднаго, практычна адразу пагадзіліся. Асаблівых ваганняў ісці-не ісці не было. Мы былі падобны на спелы яблык, які толькі і чакаў, каб яго сарвалі (накіравалі ў бой). Засядзеліся.

Камандзіры дапрацоўвалі план нашай сумеснай з УСУ аперацыі. Пару разоў мы выходзілі на трэніровачныя маршы ў поўнай выкладцы, каб зразумець, ці ідэальна падагнаны рыштунак, ці па сілах кожны нагрузіў свой штурмавы заплечнік. Мы былі цалкам гатовыя. Але некалькі разоў дзень выхаду адкладаўся. Я яшчэ казаў “Папіку”, што не люблю чакаць, калі рашэнне прынята – хочацца хутчэй дзейнічаць. Да таго ж гэта вайна. І была асцярога, што ўсё перайграецца і наш удзел у баі адменяць. Не адмянілі.

Выехалі на месца старту. Запомнілася карціна: дарога, украінскі трактар, які ўзворвае поле, акопы, выкапаныя ўздоўж дарогі экскаватарам, і свежыя варонкі ад выбухаў. Гэтакая карціна — “Жыцце і смерць”, дзе элементы смерці – акопы і варонкі, а элемент жыцця – трактар, які сее будучы ўраджай для таго, каб жыццё працягвалася. Пазней, у Лісічанску, Папік мне распавёў, што гэтай вясной ён па тэлефоне вырашаў усе пытанні з успахваннем, угнаеннем і засевам некалькіх гектараў украінскай зямлі, якая яму належала… (Падрабязней пра аперацыю ў Лазавым можаце прачытаць па спасылцыРэд.).

Лісічанск

Паміж першым і другім баявымі заданнямі быў адпачынак у Кіеве – паўтара дні. У пачатку чэрвеня 2022 мы прыбылі ў Лісічанск. Праз раку быў Севераданецк, часткова заняты рускімі. Менавіта тут мы пачалі сябраваць з Папікам, асабліва пасля сумеснай аховы пераправы праз раку ў Севераданецк. На першым дзяжурстве мы з ім шмат размаўлялі. Папік каля 20 гадоў пражыў ва Украіне. Ён казаў: “Я АБАРАНЯЮ СВОЙ ДОМ. А ВЫ, БЕЛАРУСЫ, ШТО ТУТ РОБІЦЕ?”. Я яму тлумачыў за сябе. Як звычайна закрануў гісторыю. Даведаўся, што Папік родам з Оршы. Яго бацькі памерлі, калі ён быў падлеткам, і яго выхоўвала бабуля. А потым ён вырашыў з’ехаць. Маўляў, “я яшчэ тады зразумеў, што пры лукашэнку нічога добрага ў Беларусі не будзе”. Я яму распавёў (ён не ведаў), што ў 1514 годзе пад Оршай адбылася бітва, у якой нашыя продкі разграмілі маскоўскае войска.

Я распавядаў аб тым, што Беларусь акупавана расейскімі войскамі. Папік казаў, што беларусы, мабыць, самі хочуць быць расеяй. Я адказаў яму радкамі верша Максіма Багдановіча:

…Мо яны, Беларусь, панясьлiся

За тваiмi дзяцьмi ўздагон,

Што забылi цябе, адраклiся,

Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх – бiце мячамi,

Не давайце чужынцамi быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамi

Аб радзiмай старонцы балiць”…

Папік распавёў, што яго дом у 250 кіламетрах ад лініі фронту ў Кіраваградскай вобласці. Ён прыняў рашэнне ісці ваяваць, бо не хацеў, каб рускі салдат прыйшоў да яго ў дом. Ён мае жонку і траіх дзяцей. Старэйшаму сыну (ад першага шлюбу) 18 гадоў, ён паехаў на спаборніцтвы ў Еўропу, і вайна застала яго за межамі Украіны, у Гішпаніі. Іншым дзецям, здаецца, 8 і 10 гадоў. Папік — галоўны здабытчык у сям’і. Аб жонцы заўсёды цёпла адгукаўся.

Уварванне рускай арды ва Ўкраіну перавярнула звычайнае мірнае жыццё Папіка і ягонай сям’і з ног на галаву.

…Пасля быў тыднёвы адпачынак у Кіеве. Папік паехаў да сям’і. Сустрэліся ўжо 22 чэрвеня. Я чакаў звальнення, каб выехаць за межы Украіны ў Вільню для падаўжэння ВНЖ. На наступны дзень, пасля шыхтавання або да яго, не памятаю дакладна, Дзядзька пра нешта размаўляў з Папікам на падвышаных танах. Я так зразумеў, што гэта звязана з тым, што Папік негатывіў на нашыя “беларускія” ўнутрыпалкавыя “цёркі”. Дарэчы, ён заўжды казаў, што можа сысьці з палка ў УСУ, бо прыйшоў ваяваць, а не спрачацца.

У гэты ж дзень, 23 чэрвеня, хлопцы з’ехалі на баявое. На наступны дзень, раніцай, я даведаўся, што магу пакінуць тэрыторыю Украіны, і праз дзве гадзіны быў на аўтавакзале ў Кіеве, а праз содні 25 чэрвеня выйшаў з аўтобуса на аўтавакзале ў Вільні. Апошняе аб чым перад ад’ездам мяне прасіў Папік –абавязкова напісаць яму, калі прыеду ў Вільню, праз пару дзён. Я спытаў, навошта. Ён адказаў: “Прыедзеш да сваёй дзяўчыны, пабудзеш у сытай Еўропе, і ўжо не захочаш вяртацца”.

Я напісаў, але не паспеў…

26 чэрвеня 2022 хлопцы пайшлі на заданне пад Лісічанск. Сярод іх быў і Папік, для якога гэтая задача стала апошняй, як і для Брэста, Атама, Сябро. Два нашых хлопцы трапілі ў палон…

Між тым, хлопцы сваімі жыццямі затрымалі наступ рускіх на Лісічанск. Далі час украінскім жаўнерам не трапіць у акружэнне. Афіцыйны каментар прэс-службы Палка Каліноўскага па падзеях таго дня: «Можна сказаць упэўнена, што дзякуючы асабістаму гераізму і самаахвяраванасці нашыя беларускія хлопцы змаглі спыніць наступ танкавай калоны, тым самым даўшы магчымасць бяспечна адысці асноўным сілам УСУ на тым напрамку.»

(Больш падрабязна чытайце па спасылцыРэд.).

Чытайце таксама: «Праз беларускую прынялі за дыверсанта». Добраахвотнік з Баранавічаў — пра пераход на мову падчас вайны

Тромблі і Клешч у палоне

У тым жа баі ў палон трапілі двое байцоў: Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў.

5 ліпеня ў сеціве зьявілася відэа з Янам «Тромблі» Дзюрбейкам. Як бы ні спрабавалі беларускія спэцслужбы дыскрэдытаваць байцоў-каліноўцаў і выстаўляць іх маргіналамі, нават на відэа з палону відаць, што Тромблі — адукаваны малады чалавек. Дарэчы, ён інжынэр, выпускнік Акадэміі авіяцыі, працаваў на Мінскім мэханічным заводзе імя Вавілава.

Хлопец нарадзіўся ў 1996 годзе ў пасёлку Лясны, які знаходзіцца каля Бараўлянаў. Вучыўся ў бараўлянскай школе, а пасля паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі на спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага абсталявання».

Да жніўня 2020 года палітыкай ён увогуле не цікавіўся. А ў жніўні далучыўся да тых соцень тысяч беларусаў, якія выходзілі на пратэсты. У лістападзе яго арыштавалі на 15 сутак паводле адміністрацыйнай справы, а потым прыйшлі з ператрусам ужо ў межах крымінальнай справы. Тады Ян вырашыў зьехаць ва Ўкраіну. Тут ён працаваў маляром і ахоўнікам, будаваў сваё новае жыцьцё, як і многія беларускія ўцекачы. Па яго словах, пачатак вялікай вайны стаў для яго шокам — пасярод ночы пазваніла маці і сказала: «У вас пачалася вайна!» Спачатку хлопец вагаўся, але вырашыў, што застанецца бараніць Украіну, і 28 лютага запісаўся ў тэрабарону, а пазней у Полк імя Кастуся Каліноўскага, які тады яшчэ быў батальёнам, і ўжо ў сакавіку пасьпеў даць інтэрвію 24-му каналу.

«Для мяне матывацыя досыць простая, — казаў Ян. — Мала таго, што я застаўся без радзімы, дык цяпер вораг руйнуе і новы дом. Расія руйнуе Украіну. Цяпер пачалася вайна, і мне зразумела, што беларусы далучацца да вайны ва Украіне супраць расійскай агрэсіі. У мяне засталіся знаёмыя ў Беларусі. Ваяваць супраць Украіны з іх ніхто не хоча. Наколькі мне вядома, у беларускай арміі нізкі маральны дух і ў іх няма ніякага жадання ехаць ва Украіну на вайну».

«Бараніць свой дом — гэта святы абавязак кожнага, — казаў ён у  яшчэ адным інтэрвію. — Таму тым, хто прыйшоў сюды з боем, я дам бой. Хацелася б, каб вайна скончылася як мага раней, але я гатовы да зацяжнога канфлікту. Хачу вярнуцца на айчыну і спадзяваюся, што, калі вайна скончыцца, гэта ўдасца». Дарэчы, паглядзіце невялікае відэа, знятае каналам DW. Там можаче пачуць і ўбачыць Тромблі і іншых добраахвотнікаў (па спасылцы).

У відэа з палону Ян выглядае здаровым фізічна і трымаецца годна. Ён кажа відавочна загадзя падрыхтаваны тэкст пра тое, што «спецслужбы Захаду і Украіны шантажуюць беларусаў замежжа выдачай у Беларусь, каб яны ішлі ваяваць у Полк Каліноўскага».

На наступны дзень, 6 ліпеня, зьявілася аналягічнае відэа з удзелам Сяргея Дзёгцева з пазыўным «Клешч». Ён, як і Ян Дзюрбейка, зьехаў ва Ўкраіну праз пратэсты 2020 года, пасьля таго як некалькі разоў адбыў адміністрацыйныя арышты.

Відэа кароткае. Сяргей пераважна распавядае пра тое, як праходзіў падрыхтоўку, дзе базавалася ягоная група і як ён трапіў у палон: «У гэты момант там пачалася страляніна, прыкладна ў тым месцы, дзе мы знаходзіліся. Страляніна, крыкі, мы засталіся сядзець, чакаць і спрабаваць зразумець, што адбылося. Потым пачаў езьдзіць танк, адзін раз праехаў каля мяне. Спераду мяне не заўважылі. Калі вярталіся назад — убачылі: “Вось ён”. І загадалі ўстаць. Я быў бяз зброі. Устаў і здаўся».

А праз два тыдні, 19 ліпеня, у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТБ (а таксама на сайце дзяржаўнай газэты Мінская праўда) зьявілася інтэрвію з маці Сяргея — Ядвігай Губко. Яна распавядала, што ў Сяргея першая група інваліднасьці праз кератаконус, што яму цяжка падабраць акуляры, што праз праблемы са зрокам яго не бралі ні на працу, ні ў войска і што ў любы момант ён можа згубіць зрок. Казала, што ў Беларусі жыць спакойна. Называла ўчынак сына галоўнай памылкай у ягоным жыцьці. Плакала: «Добры быў сыночак…»

Сяргею на той момант было 34 гады, ён нарадзіўся і вырас у мінскім раёне Масюкоўшчына. Вучыўся ў 150-й школе ў тым жа раёне. Працаваў у кампаніі «Мостра-Груп», адным з буйнейшых дыстрыб’ютараў спажывецкіх тавараў. Заўзеў за італьянскі футбольны клуб «Рома»…

Мы спадзяемся, што хлопцы жывыя. І Дзюрбейка, і Дзёгцеў уключаныя ва ўкраінскі сьпіс на абмен ваеннапалоннымі. Аднак ёсьць вялікая праблема: па словах Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якога цытуе Укрінформ, Расія выкарыстоўвае палонных замежных добраахвотнікаў як інструмент ціску на іхнія краіны. Расійскі бок адмаўляецца абменьваць не толькі гэтых іншаземцаў, але і грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Украіны. Асобна Зяленскі адзначыў, што Расія не хоча нават прызнаваць, што беларусы ваявалі за Украіну, і не згаджаецца аддаваць іх — нават калі гаворка ідзе не пра вайскоўцаў, а, напрыклад, пра палітвязняў.

Між тым, ні пабрацімы, ні родныя хлопцаў не губляюць надзеі на вызваленне беларусаў з расейскага палону. Кожны з нас павінен стаць голасам, якога нашыя палонныя, на жаль, сёння не маюць. Мы павінны казаць, крычаць за іх, нагадваць свету пра тое, што ёсьць шанец выратаваць жыцці годных людзей, якія ўжо сёння сталі гонарам нашай нацыі.

Чытайце таксама: «Брест» был бы круче Сахащика в роли военного лидера». Год назад под Лисичанском погибли четыре беларуских добровольца

Дадатковая інфармацыя

З успамінаў добраахвотніка з пазыўным “Ракета”: 

“…Ехалі мы на базу, дзе размяшчаўся наш батальён, вельмі доўга, рэчаў было столькі, што няма было куды нагі паставіць. Я быў пад уколам трайчаткі, бо ціск быў высокі, таму амаль усю дарогу спаў. Памятаю, як з Брэстам на запраўцы стаялі елі. Мы з ім ніколі па душах не размаўлялі, але тое, што ён трохі раней узяў мяне ў сваю штурмавую группу на Лазавым, мне льсціла.

Той апошні дзень яго жыцця быў звычайны, мы валяліся на карыматах на СТО, якое нам далі пад базу, і тут залятае Атам і пачынае на сябе накідваць браню і цалкам кудысьці збірацца. Я кажу: “Куды ты?” А ён, веееельмі давольны, кажа, што ён з хлопцамі ідуць на задачу. Я кажу: “А я?” А ён: “Групу ўжо сфарміравалі з тых, хто проста аказаўся каля Брэста на той момант”. Я люблю здымаць на тэлефон і ўжо ўзяў яго ў рукі, каб зняць давольнага Атама, але падумаў: можа, ён ў прыкметы якія верыць… Карацей, я вырашыў гэтага не рабіць…

Потым, калі даведаліся, што аперацыя неўдалая, хлопцы не выходзяць на сувязь, мы зразумелі, што сталася, але стараліся гнаць паганыя думкі”.

З допісу “Тромблі” ў першыя дні вайны:

«Наша новая распалага ў будынку школы. У сталоўцы цывільна, і каб не мяшкі на вокнах, можна было б падумаць што вайны няма.

На сцяне ў калідоры, дзе размясціліся, на дошцы дзіцячыя малюнкі. Хлопцы хацелі іх зняць, але я настаяў, каб іх пакінулі. Мне яны нагадваюць пра мір, які скончыўся тыдзень таму. Ніякага жалю праз гэта не адчуваю, але чамусьці мне вельмі важліва каб гэты напамін мірнага часу застаўся на сваім месцы. Побач мы павесілі сцягі — мой бчб, сябраў украінскі і мой Радэзіі»

Васіль «Сябро» Парфянкоў — вэтэран і для Ўкраіны, і для Беларусі. У беларускім супраціве ён з пачатку 2000-х. Рэдкая акцыя пратэсту абыходзілася без ягонага ўдзелу.

19 сьнежня 2010 года, у дзень прэзыдэнцкіх выбараў, быў арыштаваны і асуджаны паводле артыкула «арганізацыя масавых беспарадкаў». Атрымаў чатыры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Увосень 2011 года быў вызвалены праз памілаваньне, але празь некалькі месяцаў зноў арыштаваны за невыкананьне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду.

У Кіеў ён прыехаў пасьля вызваленьня, напрыканцы 2014 года. Ішла вайна, і Парфянкоў запісаўся добраахвотнікам у батальён АУН. Перад ад’ездам на фронт у Кіеве пазнаёміўся з валянтэркай і баявой медыкіняй Аленай. У 2015 годзе, калі Васіль быў паранены, яна прыехала да яго ў шпіталь.

Яны пажаніліся і нарадзілі Мілана і Саламею. Дакладней, спачатку нарадзілі дзяцей, а потым пажаніліся — праз бюракратычныя праблемы яны змаглі афіцыйна зарэгістраваць шлюб толькі летам 21-га.

Васіль «Атам» Грудавік калісьці марыў стаць рок-зоркай, а да вайны быў вулічным музыкам у Варшаве. А яшчэ да беларускіх пратэстаў 2020 года ён працаваў у Пінску ў сумеснай польска-беларускай транспартнай кампаніі.

За тры дні да выбараў разам з сябрамі-музыкамі выйшаў на плошчу да будынка мясцовага пінскага КДБ. Яны выканалі песню «Мы чакаем пераменаў». 9 жніўня ён зноў выйшаў на вуліцу. І 10 жніўня таксама. А потым Васіль выпадкова даведаўся, што зь яго маюць намер зрабіць «польскага арганізатара пратэстаў». Тады ён уцёк ва Ўкраіну, а адтуль — у Польшчу.

Паступіў у магістратуру, а каб зарабляць на жыцьцё, граў на барабанах у Варшаве. Так было да пачатку вялікай вайны. Барабаны былі бел-чырвона-белыя, як нацыянальны беларускі сьцяг.

«У мяне нічога не засталося, акрамя злосьці», — казаў ён перад ад’ездам на сваю першую і апошнюю вайну…

Спецвыпуск падрыхтаваў Юрась Дзегцяроў. Ад сябе асабіста і ад імя рэдакцыі “Вісника” ён выказвае вялічэзную ўдзячнасьць дзейным ваярам і ветэранам — “Бровару”, “Север”, “Кусю”, “Дзядзьку”, “Ракеце”, якія падзяліліся ўспамінамі, фотаздымкамі і відэа. А таксама яго сяброўцы — журналістцы Марыі Маляўка — за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага спецвыпуска газеты. Спампаваць і раздрукаваць гэты і іншыя выпускі “Вісника” можаце абсалютна бескаштоўна па спасылцы.

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: